Праграмны комплекс прызначаны для электроннага тэставання ў навучальных установах і кампаніях.
Комплекс дазваляе ўсталяваць на любы з кампутараў лакальнай сеткі прадпрыемства праграму тэставання і змясціць у ёй файлы тэстаў.
Пасля гэтага карыстальнікі могуць выконваць тэсты з любога кампутара лакальнай сеткі праз вэб браўзэр (напрыклад Opera).
Тэсты ствараюцца ў візуальным рэдактары, які просты і зручны ў працы. Ён дазваляе распрацоўваць тэсты любой складанасці і тэматыкі.
Магчымасці
Комплекс падтрымлівае пяць тыпаў пытанняў:
- з адзінкавым ці множным выбарам адказу;
- з уводам тэкставага ці лічбавага адказу;
- з супастаўленнем.
Пытанні ў тэсце і варыянты адказаў у пытаннях могуць быць перамяшаныя выпадковым чынам, што робіць варыянты аднаго і таго ж тэсту непадобнымі.Таксама ў тэсце Вы можаце: абмежаваць час выканання, колькасць спроб выканання, вызначыць спосаб разліку адзнакі за тэст. Для аднаго і таго ж тэсту можна вызначыць розныя тыпы адзнак: па пяцібальнай шкале, “залік”/”незалік” і г.д. Вынікі выканання тэстаў можна праглядаць і раздрукоўваць у выглядзе табліцы па групах карыстальнікаў і тэстаў.
Стварэнне папяровых тэстаў
З электроннага тэсту Вы можаце сфармаваць неабмежаваную колькасць папяровых варыянтаў. Гэта дае магчымасць правесці тэставанне без удзелу кампутара. Пры гэтым, дзякуючы выпадковаму адбору пытанняў і перамешванню варыянтаў адказаў у кожным пытанні, варыянты тэсту будуць не падобныя адзін да аднаго. Папяровая версія ствараецца ў фармаце rtf і можа быць адрэдагаваная і раздрукаваная ў рэдактары MS Word.
Бясплатна загрузіць праграму можна на сайце: www.veralsoft.com Па пытыннях рэгістрацыі праграмы пытайцеся ў каментарыях.
Похожие сообщения
Рубрики: Программы | Комментариев нет

Главная > Программы > Праграма VeralTest